Суд над Таццянай Севярынец, мамай палітвязня Паўла Севярынца, прайшоў 30 верасня. А само «правапарушэнне» адбылося аж месяц таму, 30 жніўня.

Таццяна Севярынец

«Было шэсце, мы ўдзельнічалі, але стаміліся і сышлі. Пазней каля майго дома ішлі людзі з шэсця. Мы пачулі, выскачылі на сваю лоджыю, каб павітаць людзей. Дасталі вялікі сцяг: пяць метраў на два з паловай. Калона спынілася, людзі эмацыйна нас віталі, мы іх. Пагукалі адно аднаму: «Верым, можам, пераможам!», «Жыве Беларусь!» — згадвае Таццяна Севярынец. — Пасля нас выклікалі ў РАУС, але ў такія месцы не хаджу. У выніку міліцыя прыйшла, пачалі прасіцца на лоджыю, каб агледзець. Мы іх не пусцілі.

Ну і склалі нейкі пратакол. Учора, 30 верасня быў суд. У выніку, у пратаколе была фармулёўка, што адбываўся пікет «ва ўласнай кватэры ў грамадскім месцы».

Таццяна Севярынец кажа, што з юрыстам праверыла дакументы на жыллё. Па тэхпашпарце адзначана, што лоджыя — гэта частка кватэры. То-бок, Таццяну фактычна аштрафавалі за пікет у яе ж кватэры.

«У выніку суд прызнаў мяне вінаватай, далі штраф у 25 базавых (675 рублёў — заўв. НН). Будзем абскарджваць, але ці будзе ад гэтага плён — не ведаю», — кажа Таццяна Севярынец.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?