Абаненты мабільных аператараў пачалі атрымліваць СМС-паведамленні ад MVD.

У тэксце сказана, што грамадзянін «выяўлены як парушальнік парадку правядзення масавых мерапрыемстваў» і што «яго дзеянні зафіксаваныя з дапамогай фота- і відэазапісу». Далей гаворыцца, што «дадзеныя мерапрыемствы арганізаваныя асобамі, абвінавачанымі ў злачынстве па арт. 324 КК РБ». «Персанальна папярэджваем вас аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, што прыводзіць да адказнасці ў адпаведнасці з законам. Не дапускайце памылак», — рэзюмуецца ў СМС.

Вядома, што такія паведамленні атрымалі таксама ўдзельнікі пралукашэнкаўскіх мітынгаў.

У МУС нам пакуль не пракаментавалі гэтыя СМС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру