Дзяржсакратар ЗША Майкл Пампеа і прадстаўнікі кіраўніцтва Ватыкана абмеркавалі на сустрэчы ў чацвер сітуацыю ў Беларусі, праблематыку свабоды веравызнання ў Кітаі, а таксама становішча на Блізкім Усходзе.

Суразмоўцамі шэфа амерыканскай дыпламатыі сталі дзяржсакратар (кіраўнік урада) Ватыкана кардынал П'етра Паралін і сакратар Ватыкана па адносінах з дзяржавамі монсіньёр Пол Рычард Галахер.

Бакі закранулі «сітуацыю ў Беларусі». Ніякіх дэталяў гэтай дыскусіі не прывялі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?