Арменія гатовая прыступіць да перамоў па спыненні агню ў Нагорным Карабаху пры пасярэдніцтве краін Мінскай групы АБСЕ, паведаміў МЗС краіны ў Facebook.
«Арменія захоўвае прыхільнасць мірнаму ўрэгуляванню карабахскага канфлікту. Між тым як гэтая агрэсія супраць Нагорнага Карабаха працягне атрымліваць наш жорсткі і рашучы адказ, мы гатовыя далучыцца да краін — сустаршынь Мінскай групы АБСЕ для аднаўлення рэжыму спынення агню на аснове пагадненняў 1994-1995 гадоў», — гаворыцца ў паведамленні.
0
0
0
0
0
0