Фота Надзеі Бужан. 

Фота Надзеі Бужан. 

«Наш аўтазак доўга ездзіў па горадзе. Крыху праедзем — спынімся, яшчэ праедзем — зноў стоп. Нарэшце спыніліся ля белай сцяны (яна была бачная ў шчыліну) і доўга там стаялі — гадзіны тры.

У нейкі момант нехта з аховы сказаў: «Ай, дастала яе ўжо чакаць, нічога не хоча падпісваць, ходзіць усміхаецца, с…а».

Мы не зразумелі, пра што гэта. А потым раптам чуем: «Праходзьце сюды, лэдзі. Асцярожна, у нас нізкая столь». Я сам не бачыў, але брат і яшчэ адзін хлопец у шчыліну заўважылі профіль Калеснікавай. Той хлопец сказаў: «Марыя, трымайцеся, мы з вамі». Потым з гэтым хлопцам я сядзеў у камеры. Верагодна, гэта адбывалася каля Валадаркі.

У Жодзіна нас везлі доўга — не па шашы, а нейкімі заблытанымі сцежкамі. Ехалі гадзіны паўтары. Па прыездзе мы Калеснікаву не бачылі: напэўна, яе выводзілі асобна». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0