Фота СК
Здарэнне адбылося днём 2 кастрычніка каля дома №9 на праспекце Машэрава, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
49-гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы дарогі і здзейсніў наезд на пешаходаў, якія чакалі зялёнае святло.
45-гадовы мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні і памёр на месцы здарэння. Яшчэ адзін мужчына ў цяжкім стане ў рэанімацыі.
Кіроўца прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці больш за 20 разоў, у большасці выпадкаў за парушэнне ПДР. Ён затрыманы. Заведзена крымінальная справа.
СК просіць, калі ёсць нейкая інфармацыя аб здарэнні, паведаміць па тэлефонах: (8017) 389-55-55 і (8033) 333-67-19.





