Яўген Дзяткоўскі быў затрыманы каля 10 раніцы — ён проста знік з працоўнага месца, але асабістыя рэчы засталіся ў офісе, паведамляе spring96.org.
Каля 14.40 быў затрыманы Канстанцін Несцяровіч.
Два супрацоўнікі ў цывільным прыйшлі ў офіс нібыта замовіць візітоўкі, калі астатнія наведвальнікі сышлі — яны паказалі пасведчанні і прапанавалі хлопцу прайсці з імі.
Дзе зараз знаходзяцца Яўген і Канстанцін, дакладна невядома.





