У мясцовы РАУС звярнуўся дырэктар Лельчыцкага філіяла Гомельскага аблспажыўсаюза. Ён распавёў, што нехта з крамы ў Ельску скраў 24 пляшкі гарэлкі па 0,35 літра і 40 пляшак па 0,2 літра. Шкода склала 282 рублі, піша «Звязда».
Міліцыя хутка знайшла выкрадальніка. Прадавачка сыходзіла ў адпачынак і забірала свае рэчы з працоўнага месца. І прыхапіла з сабой дзве скрыні са спіртным.
Калі гарэлка на прылаўку скончылася, зменшчыца папрасіла яшчэ аднаго работніка прынесці гарэлку са склада, а там было пуста.
Па месцы жыхарства 46-гадовай жанчыны знайшлі палову скрадзенага. Астатняе жанчына паспела прадаць мясцовым маргіналам.





