Удзельнікі несанкцыянаваных акцый будуць прыцягнуты як мінімум да адміністрацыйнай адказнасці, заявіў генеральны пракурор Андрэй Швед, перадае БелТА.
Фота Надзеі Бужан
«Меры, што прымаюцца, накіруюць на забеспячэнне незваротнасці адказнасці арганізатараў, удзельнікаў і каардынатараў незаконных акцый. У прыватнасці, органы ўнутраных спраў арыентаваны на аператыўную перадачу звестак пра такіх асобаў у органы пракуратуры для прыняцця мер рэагавання. Практычную рэалізацыю атрымлівае правіла: прыйшоў на акцыю — будзеш прыцягнуты як мінімум да адміністрацыйнай адказнасці. Калі наяўнага арсенала і сродкаў будзе недастаткова, Генеральная пракуратура будзе хадайнічаць аб устанаўленні больш строгай адказнасці за правапарушэнне супраць грамадскага парадку», — сказаў Андрэй Швед.





