Мінфін ЗША ўвёў санкцыі ў дачыненні да васьмі грамадзян Беларусі, паведамляецца на сайце амерыканскага ведамства.
У спіс трапілі:
- Хазалбек Атабекаў, намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС;
- Дзмітрый Балаба, камандзір мінскага АМАПа;
- Аляксандр Барсукоў, намеснік міністра ўнутраных спраў;
- Алена Дмухайла, сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі;
- Вадзім Іпатаў, намеснік старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі;
- Юрый Караеў, міністр унутраных спраў;
- Іван Кубракоў, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама;
- Юры Назаранка, намеснік міністра ўнутраных спраў.
У спісе няма Аляксандра Лукашэнкі ці яго сыноў.





