Аўтар новага «Акту аб дэмакратыі Беларусі» кангрэсмэн Крыстафэр Сьміт гаворыць пра галоўную памылку ранейшых захадаў, тлумачыць, як беларускі «Акт» 2004 году стаў праваобразам глябальнага «Акту Магніцкага», адказвае, чаму ў разгар выбарчай кампаніі ў ЗША амэрыканскія палітыкі думаюць пра Беларусь, піша «Свабода».

Эксклюзіўнае інтэрвію вёў дырэктар Беларускай службы «Радыё Свабода» Аляксандар Лукашук.

— Новы законапраект, вынесены ўчора на галасаваньне Палаты прадстаўнікоў, мае пашыраную ў параўнаньні з папярэдняй назву: «Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі». Увагу шмат каго прыцягнулі словы пра падтрымку беларускай мовы, нацыянальнай культуры, гістарычных сымбаляў — якая мэта гэтых новых дапаўненьняў у законапраекце, прысьвечаным пабудове дэмакратыі?

— Мы хочам зрабіць так, каб Беларусь заставалася Беларусьсю. Каб яна не была інкарпараваная ў Расею ці падпарадкаваная ёй. Фармулёўкі ў законапраекце, як вы правільна заўважылі, адназначна сьведчаць, што наша палітыка — ніякага прызнаньня інкарпарацыі Беларусі у саюзную дзяржаву з Расеяй. Масква прыйшла на дапамогу рэжыму Лукашэнкі, цалкам пераняўшы яго «public relations» — камунікацыі з вонкавым сьветам. Яны ўжо жахлівыя, але Масква яшчэ глыбей занурылася ў беларускія справы. Мы бачым, што гэта можа хутка перарасьці ў сытуацыю, калі сувэрэнітэт можа быць страчаны. Мы спадзяёмся, што Беларусь застанецца Беларусьсю, але стане дэмакратычнай Беларусьсю.

Што да правоў чалавека — самыя лепшыя, самыя сьмелыя, самыя сьветлыя людзі Беларусі за кратамі, зьбітыя, катаваныя. ААН называе лічбу 10 000 — насамрэч, праўдападобна, больш — мірных пратэстоўцаў, якія былі затрыманыя. Наш адказ павінен быць сувымерны гэтай жахлівай эскаляцыі з боку Лукашэнкі. Я ведаю беларускую дыяспару тут, у Штатах, ведаю шмат людзей у Беларусі. Гадамі я ня мог атрымаць візу ў Менск, у Беларусь. Каля я атрымаў, я сустракаўся з Лукашэнкам у складзе дэлегацыі Кангрэсу, і ён назваў мяне «ворагам народу нумар 1» — праз «Акт аб дэмакратыі Беларусі».

Я сказаў у адказ: усё, чаго мы дамагаемся, — гэта каб у Беларусі паважаліся ўсеагульныя правы чалавека, а гэтага няма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру