Украіна плануе далучыцца да санкцый Еўрапейскага саюза супраць Беларусі. Пра гэта ў інтэрв'ю BBC News Україна паведаміў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба.

«Я хачу паглядзець на канчатковае юрыдычнае рашэнне, хто там у гэтым спісе. Але так, мы настроены далучыцца да гэтых санкцый, таму што тут гаворка ідзе ўжо аб пытаннях паслядоўнасці палітыкі», — заявіў міністр замежных спраў.

«Украіна лічыць, што ў гэтай сітуацыі важна дзейнічаць адзіным фронтам. Мы робім усё, што ў нашых сілах, каб дапамагаць народу Беларусі ў гэтай складанай сітуацыі», — патлумачыў Кулеба.

Ён адзначыў, што кошт такой салідарнасці для Украіны нашмат вышэйшы, чым для краін ЕС або НАТА, бо Украіна не знаходзіцца пад «парасонам абароны» гэтых аб'яднанняў, а пашырэнне ўплыву Расіі ў Беларусі пагражае ўкраінскай бяспецы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру