Сёння, 2 кастрычніка, у гарадскім судзе Жодзіна разгледзелі справы дзвюх затрыманых гараджанак: Алены Мельнік і Анастасіі Крот. А таксама яшчэ адной раней затрыманай жыхаркі Жодзіна Ірыны Кожух, піша ex-press.by.

Дзяўчат даставілі ў гарадскі суд, дзе яшчэ да пачатку працэсу да іх падышоў міліцыянер па прозвішчы Попчын і абвясціў, што пасля суда ўсе зноў паедуць у ізалятар часовага затрымання ГАУС, бо на іх складзеныя новыя пратаколы.

Кожную з іх абвінавацілі па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Анастасіі Крот суд прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў 10 базавых велічынь, справу Алены Мельнік і Ірыны Кожух адправілі на дапрацоўку.

Ля суда іх чакалі міліцыянеры, і дзяўчат ізноў затрымалі. Алену і Насту па двое сутак чакалі іх дзеці. Цяпер жа ў іх зноў пачаліся 72 гадзіны затрымання. Такая ж мера ўжытая да Ірыны Кожух.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру