Дырэктар прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі Уладзімір Пярцоў у праграме «Клуб рэдактараў» загаварыў пра сапраўдную журналістыку. І выказаў меркаванне, што змест партала Tut.by цяпер мае «вельмі ўскосныя адносіны» да журналістыкі.

«Мы памятаем тыя часы, калі Юрый Зісер, якога, на жаль, ужо няма з намі, быў дастаткова частым госцем нашай праграмы. Ён прыходзіў у «Клуб рэдактараў», яго пазіцыя не супадала з пазіцыяй тых, хто сядзеў за гэтым сталом. Тым не менш гэта была журналістыка без дэструктыўнай, антыдзяржаўнай, падрыўной і адкрыта негатыўнай дзейнасці ў адносінах і людзей, і ў цэлым дзяржавы Рэспублікі Беларусь. Натуральна, мы разумеем, што былі журналісцкімі апанентамі, рэдакцыйнымі антаганістамі. Наша рэдакцыйная палітыка і палітыка Тут.бая была зусім рознай. Тое, што мы назіраем цяпер, да журналістыкі мае вельмі ўскосныя адносіны. На жаль. Мы смуткуем па тых часах, калі было іначай. Спадзяёмся, што, можа, нейкія меры з боку Міністэрства інфармацыі спрацуюць, і ўсе нашы так званыя незалежныя СМІ вернуцца ў нармальную каляіну».

Уладзімір Пярцоў — зяць былога кіраўніка «Белай Русі» і Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Радзькова. Апошнія 10 гадоў ён узначальвае беларускае прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі «Мір» (фінансуецца СНД).

Паводле апытанняў ІАЦ, у 2018 годзе «Мір» займаў сёмае месца сярод беларускіх тэлеканалаў па папулярнасці, саступаючы «Беларусь 1», «Беларусь 2», АНТ, «РТР-Беларусь», СТБ, «НТВ-Беларусь».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру