Культуролаг Юлія Чарняўская, удава заснавальніка партала Тут.бай Юрыя Зісера, дала публічны адказ на выпад кіраўніка канала «Мір» Уладзіміра Пярцова.

 

Чытайце. Кіраўнік канала «Мір»: Цяперашні Тут.бай мае вельмі ўскосныя адносіны да журналістыкі

«Тут нядаўна адзін тэледзеяч даволі высокага рангу «Саюзнай дзяржавы» паскардзіўся: маўляў, хіба ж так сябе паводзіў бы Тут.бай пры Зісеры? Маецца на ўвазе, маўляў, пры Зісеры ўсё было больш лайтова. Што не перашкаджала забараніць яго твар на ТБ і не называць імя. І нават калі рабілі перадачу пра адноўлены ім арган у Верхнім горадзе, яго папрасілі адысці ўбок. Ён ціха адышоў. Арган быў для яго важнейшы за самалюбства.

Адкажу тэледзеячу. Па-першае, мне здаецца, цяпер галоўны прынцып партала — інфармацыя і асвятленне падзей з розных пунктаў гледжання — цалкам вытрымліваецца. Па-другое, у пару цяжкіх падзей у жыцці нацыі (2006, 2010, тэракт у метро і гэтак далей) Тут.бай заўсёды інфармаваў неадкладна, праўдзіва і без лакавання. А цяпер менавіта такі… Не, не падзея, а час. Толькі не дзень і не тыдзень, а некалькі месяцаў. Не да фота кацянят.

Я вам скажу, што рабіў бы «Зісер», гэта значыць, мой Юра. Ён бы цяпер сядзеў у рэдакцыі разам з журналістамі — і ўначы таксама, калі неспакойна. У асабліва цяжкія ночы ён бы развозіў іх па дамах (была такая традыцыя). Ён бы спрабаваў выцягнуць іх з аддзяленняў міліцыі: і такое было. І ён бы рабіў марлевыя прымочкі і змазваў ёдам тых, хто аказваўся ў рэдакцыі з ударамі і ранамі. Прычым не толькі журналістаў, а і тых, каго інтэрв'юююць. Такое таксама бывала, а ў Юры былі акуратныя «медыцынскія» рукі.

А Тут.бай бы інфармаваў — і Юра не ставіў бы яму апаслівых перашкод. І расплачваўся б нервамі і здароўем. Як і расплачваўся, толькі чытачоў аб гэтым не апавяшчаў.

Так што не трэба гэтых штучных спробаў падзяліць погляды Зісера і работнікаў Тут.бая! Яны бывалі рознымі, але не ў прынцыпах сумленнага і рознабаковага інфармавання. Гэтыя людзі былі яго сябрамі і аднадумцамі. Яны такімі і засталіся».

За першыя паўгадзіны яе меркаванне ў фэйсбуку сабрала каля 500 лайкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру