Прапановы Міністэрства замежных спраў Беларусі па скарачэнні дыпперсаналу ў пасольствах Літвы і Польшчы абавязковыя да выканання. Пра гэта заявіў прэс-сактарар МЗС Анатоль Глаз у каментары БелТА.

Анатоль Глаз, фота Вадзіма Заміроўскага

«Не ведаю, можа, у сілу таго, што Лінас Лінкявічус (міністр замежных спраў Літвы) ужо даўно з галавой сышоў у палітыку, некаторыя дыпламатычныя абароты і тэрміны ўжо прызабыліся. Растлумачыць іх значэнне нам зусім не складана. Зробленыя намі прапановы знаходзяцца выключна ў плоскасці суверэнных правоў Беларусі, і ніхто іх не абавязаны ды і, уласна, не збіраўся абмяркоўваць з літоўскім бокам. Калі адысці ад дыпламатычнай казуістыкі, то гэта значыць, што такія прапановы абавязковыя для выканання МЗС Літвы», — адзначыў Глаз.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру