1. Хто такі Дзяніс Кузняцоў? 

Сям’я не дае ўцямнага тлумачэння. «Раней Дзяніс працаваў начальнікам у турме, але гэта было ў мінулым, даволі даўно», — заявіла «Белсату» яго жонка. «Ён працаваў на розных замовах, але афіцыйна не працаваў», — дадала іншая сваячка.

Пра ўдзел Кузняцова у акцыях пратэсту нічога не вядома.

2. Што з ім адбылося?

29 верасня мужчына трапіў з ізалятара на Акрэсціна ў бальніцу хуткай дапамогі з мноствам траўмаў: пераломы касцей чэрапа, адкрытая чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені, пераломы рэбраў, удар лёгкага, аскольчатыя пераломы правай падуздышнай косці, забрушынная гематома…

3. Якая версія сілавікоў?

Работнікі Акрэсціна нібыта паведамілі медыкам, што ў 14:00 29 верасня Дзяніс упаў з другога яруса нараў.

4. Чаму кажуць, што Кузняцова забілі?

Ён паспеў сказаць медыкам, што яго нібыта збілі міліцыянеры.

Дапоўнена:

Каментар Следчага камітэта

Мужчына быў затрыманы за дробнае хуліганства, затрыманне не звязана з удзелам у незаконных масавых мерапрыемствах. Следства папярэдне высветліла, што ён упаў з другога яруса ложка і так атрымаў цялесныя пашкоджанні. Для вызначэння дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру