Стан здароўя прэздэнта ЗША Дональда Трампа сапраўды пагоршыўся ў пятніцу, 2 кастрычніка.

Гэта пацвердзіў Fox News кіраўнік апарата супрацоўнікаў Белага дома Марк Медоўз.

Паводле яго слоў, раніцай амерыканскі лідар адчуваў прыкметнае недамаганне. «Мы былі сур'ёзна занепакоеныя.

У яго была высокая тэмпература, а ўзровень кіслароду ў яго крыві рэзка знізіўся», — прызнаўся чыноўнік.

Зараз кіраўнік Белага дома дамогся «неверагодных паляпшэнняў»: у яго няма павышанай тэмпературы, а паказчык насычанасці крыві кіслародам знаходзіцца ў норме.

«Я вельмі, вельмі аптымістычны, грунтуючыся на бягучых выніках. [Дактары сказалі, што] ў найбліжэйшыя 48 гадзін ён усё яшчэ не па-за небяспекай», — падсумаваў Медоўз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0