Надзея Пужынская справа. Фота vk.com

У нядзелю затрымалі відэакарэспандэнта Гомельскага выдання «Моцныя навіны» Надзею Пужынскую. Пра гэта паведаміў заснавальнік выдання Пётр Кузняцоў, піша Tut.by.

У суботу, 3 кастрычніка, у Гомелі затрымалі галоўнага рэдактара «Моцных навін» Ганну Якштас і яе жонка Дзяніса, які таксама з'яўляецца работнікам выдання. Па словах Пятра Кузняцова, іх супрацоўнікі знаходзяцца ў ІЧУ.

— Надзея з роднымі Дзяніса павезла ім перадачу ў ізалятар. Наколькі я ведаю, ёй там нехта патэлефанаваў, яна адышла і знікла, а потым паведаміла, што знаходзіцца ў Савецкім РАУС — распавядае Пётр.

— У самім РАУС гэта адмаўлялі, але мы датэлефанаваліся да Віталя Прыстромава (афіцыйнага прадстаўніка УУС Гомельскага аблвыканкама), ён пацвердзіў: Надзея затрыманая ў сувязі з вядзеннем адміністрацыйнага працэсу па артыкуле 23.34 КоАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). За які менавіта эпізод, ён не сказаў, але адзначыў: «Там ёсць падставы».

Што гэта за падставы, Пётр Кузняцоў не ведае. Па яго словах, «за апошні месяц» Надзея 10 дзён правяла ў шпіталі.

— З бальніцы вярнулася з нейкім вірусам, потым два тыдні ад яго лячылася дома на самаізаляцыі — кажа суразмоўца. — На працу яна вярнулася толькі ў гэты панядзелак, але ніякіх масавых мерапрыемстваў з панядзелка ў Гомелі не было. Нідзе на працягу апошняга месяца яна практычна не прысутнічала.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру