У Сухараве падтапіла некалькі вуліц з-за пашкоджання вадаправоднай трубы дыяметрам 900 мм у раёне вул. Лабанка, 62, паведамілі Мінск-Навінам у «Мінскводаканале».

Там адзначылі, што гэта даволі буйная труба, таму пашкоджанне мае сур'ёзныя наступствы. У прыватнасці, жыхары практычна ўсяго Фрунзенскага раёна засталіся альбо без водазабеспячэння, альбо са слабым напорам вады.

Зараз аварыю лакалізуюць, чакаецца, што да 15:30 водазабеспячэнне пачне аднаўляцца.

У Фрунзенскі раён накіравалі 5 аўтацыстэрнаў з пітной вадой, калі спатрэбіцца больш, гатовыя прыцягнуць іншую тэхніку

Каля 16:00 аварыя была лакалізавана. У дамы стала вяртацца вада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру