Сёння ў Гродне падчас акцыі пратэсту сілавікі затрымалі 13-гадовую дзяўчынку і распылілі ёй у твар пярцовы газ. Абставіны жорсткага затрымання пракаментаваў Onliner.by начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.

— Бацька гэтай дзяўчынкі, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, аказаў непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Выказваўся нецэнзурнымі словамі. У гэты час было зроблена папярэджанне, але мужчына працягваў весці сябе неадэкватна, нахабна. Побач стаяла гэтая дзяўчына. Калі ў дачыненні да мужчыны пачалі ўжываць фізічную сілу, дзяўчына пачала абліваць супрацоўніка органаў з бутэлькі з колай. Дзяўчына разам з бацькам была затрыманая і дастаўленая ў РУУС, выкліканая маці. У дачыненні да бацькі дзяўчынкі і яе самой быў пачаты адміністрацыйны працэс. Бацька яе агледжаны, на момант затрымання ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Складзены адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаванне супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Пакуль што гэта ўся інфармацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0