У Эстоніі прышчэпку ад грыпу можна зрабіць у некаторых аптэках. У якасці новаўвядзення ў гэтым годзе вакцынацыя будзе праводзіцца толькі паводле папярэдняй рэгістрацыі, пры гэтым павінны быць выкананы патрабаванні бяспекі ў сувязі з пашырэннем COVID-19, піша Postimees.

Сёлета вакцынацыя праводзіцца ўжо ў васьмі гарадах (Талін, Тарту, Пярну, Выру) і ў агулам у 30 аптэках.

Летась у аптэках ад грыпу прышчапілі больш за 14 000 чалавек.

Ісці на вакцынацыю нельга, калі ў вас ёсць сімптомы захворвання. Калі час забраніраваны, але чалавек захварэў, вакцынацыю варта адмяніць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0