Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Берліне. Сустрэча адбылася ў галерэі мастацтваў, дзе цяпер праходзіць выстава палітычнага плаката і інсталяцый на тэму пратэстаў у Беларусі. Размова ішла пра ролю жанчын у новай Беларусі, адвагу і крэатыўнасць беларусаў, якія раскрыліся падчас масавых акцый.

На пытанне, з кім Святлана хацела б сустрэцца як палітык, яна адказала: «З Уладзімірам Пуціным — каб зразумець, чаму ён падтрымлівае Лукашэнку». На пытанне, з кім Святлана хоча ўбачыцца не як палітык, яна адказала: «З Сяргеем Ціханоўскім».

Святлана яшчэ раз падкрэсліла, што хоча, каб усе, хто вымушана пакінулі Беларусь, хутчэй вярнуліся дадому. І яна здзяйсняе такія візіты менавіта дзеля запуску перамоў аб новых выбарах: «Я з простых людзей. Паверце мне, я ведаю, хто я і чаму я тут. Я тут дзякуючы беларускаму народу. Я сярод вас, і я адна з вас».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0