Павел Латушка і Вольга Кавалькова прынялі ўдзел у анлайн-сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх дыяспар ЗША, Нямеччыны, Францыі, Ізраіля, Нідэрландаў, Нарвегіі, Аўстраліі і іншых краін, паведамляе тэлеграм-канал Каардынацыйнай рады.
Прадстаўнікі прэзідыума КР і беларускіх дыяспар абмеркавалі рабочыя пытанні падрыхтоўкі Кангрэса беларусаў замежжа.
Каардынацыйная рада і беларусы ўсяго свету, гаворыцца ў паведамленні, адзіныя і перакананыя ў неабходнасці расследавання ўсіх крымінальных злачынстваў, прыцягнення вінаватых да адказнасці, вызвалення ўсіх палітычных вязняў і правядзення новых сумленных выбараў у Беларусі.
0
0
0
0
0
0