Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Міністэрства энергетыкі Вольга Казловіч, каментуючы інфармацыю «Газпрама», піша «Інтэрфакс».

«Беларусь своечасова і ў поўным аб'ёме выконвае свае абавязацельствы па транзіце расійскага газу ў Еўропу ў рамках дзеючых двухбаковых пагадненняў. Інфармацыя пра «нейкія рызыкі» і «магчымыя збоі ў транзіце» не мае пад сабой ніякіх падстаў», — сказала яна.

«На жаль, такога роду негатыўны прагноз не лепшым чынам адбіваецца на іміджы нашай краіны. У той жа час разлічваем, што прадстаўнікі міжнароднай бізнэс-супольнасці змогуць аб'ектыўна ацаніць сітуацыю і зрабіць высновы на аснове канкрэтных фактаў, а не на неабгрунтаваных негатыўных здагадках», — дадала прэс-сакратарка.

Учора «Газпрам» у мемарандуме новага выпуску еўрааблігацый у раздзеле «Фактары рызыкі» папярэдзіў інвестараў, што нявызначанасць развіцця палітычнай сітуацыі ў Беларусі стварае, у тым ліку, рызыкі для транзіту расійскага газу ў Еўропу па газаправодзе «Ямал — Еўропа» (магутнасць 33 млрд куб. м у год).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0