Гэта затрыманыя ў межах справы па артыкулу 293 КК («Масавыя беспарадкі»): Мікіта Ганчароў, Уладзімір Гарох, Максім Зіневіч, Міхаіл Калішук, Антаніна Канавалава, Іван Красоўскі, Ілля Мігно, Віктар Шаўра, Ганна Сунгурава, Тамаз Піпія, Цімур Піпія, Расціслаў Стэфановіч, Арцём Касакоўскі, Дзяніс Марусевіч, Марк Салоннікаў, а таксама па справе па арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак»): Ілля Паланянкін, Марына Глазава, Яўген Каханоўскі, Аляксандр Кісялёў і Андрэй Расулаў, паведамляе spring96.org.

Беларуская праваабарончая супольнасць патрабуе вызваліць іх з-пад варты і спыніць іх крымінальны пераслед.

Усяго па стане на 7 кастрычніка ў Беларусі налічваецца 97 палітычных зняволеных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0