МЗС Расіі / ТАСС

МЗС Расіі / ТАСС

Азербайджан і Арменія па выніках перамоў у Маскве дамовіліся аб спыненні агню ў Нагорным Карабаху з 12:00 10 кастрычніка. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў на брыфінгу па выніках сустрэчы кіраўнікоў МЗС абедзвюх краін, піша РБК.

«Абвяшчаецца аб спыненні агню з 12:00 10 кастрычніка 2020 года ў гуманітарных мэтах для абмену ваеннапалоннымі і іншымі асобамі і целамі загінулых», — паведаміў Лаўроў.

Паводле яго слоў, канкрэтныя параметры рэжыму спынення агню будуць узгоднены дадаткова. Акрамя таго, Азербайджан і Арменія пры падтрымцы Мінскай групы АБСЕ прыступаюць да перамоў для мірнага ўрэгулявання карабахскага канфлікту.

Трохбаковыя перамовы кіраўнікоў МЗС Арменіі, Азербайджана і Расіі пачаліся днём у пятніцу, 9 кастрычніка, і падоўжыліся больш за дзесяць гадзін. Напярэдадні Уладзімір Пуцін заклікаў Баку і Ерэван спыніць баі, каб абмяняцца целамі загінулых і палоннымі. Перад зваротам Пуцін правёў шэраг перамоваў з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і прэм'ерам Арменіі Ніколам Пашынянам.

На фоне перамоваў прадстаўнік Мінабароны Арменіі Арцрун Аванісян паведаміў, што войска Азербайджана нанесла чарговы ўдар па сталіцы непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы Сцепанакерце. Перад гэтым у Баку паведамілі аб збітай балістычнай ракеце, запушчанай з тэрыторыі Арменіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0