Лідар КНДР Кім Чэн Ын падзякаваў карэйцам за тое, што ў краіне няма заражаных каранавірусам. Пра гэта ён заявіў падчас святочнага парада ў гонар 75-годдзя заснавання Працоўнай партыі Карэі, перадае «РІА Навіны».

«Нашы грамадзяне самі абаранілі краіну і сябе… хоць мы пакуль і не жывём багата, сем'і жывуць дружна, і ніводны чалавек не захварэў яшчэ на злаякасны вірус, і ўсе здаровыя, не перадаць, наколькі я ўдзячны,і наколькі вялікую сілу мне гэта надае», — сказаў карэйскі лідар.

Ён адзначыў адказнасць грамадзян КНДР, якія «як адзін» выконвалі супрацьвірусныя меры, палічылі гэтую дзяржаўную справу сваёй уласнай. Таксама Кім Чэн Ын пажадаў Паўднёвай Карэі справіцца з наступствамі пандэміі.

«Я спадзяюся, што паўднёвакарэйскія таварышы справяцца з крызісам у ахове здароўя і будуць устойліва дзейнічаць з намі рука аб руку», — заявіў ён.

Паводле афіцыйнай статыстыкі Паўночнай Карэі, у краіне не зафіксавана ніводнага выпадку захворвання на каранавірус. У канцы сакавіка паведамлялася, што КНДР таемна папрасіла аб дапамозе ў барацьбе з эпідэміяй. Адзначалася, што Пхеньян звярнуўся да міжнароднай супольнасці з просьбай пратэставаць больш людзей на наяўнасць інфекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0