«Робім усё магчымае, каб вы ўсе выйшлі», — сказала Святлана Ціханоўская мужу ў тэлефоннай размове, якую нечакана дазволілі Сяргею Ціханоўскаму ў той жа дзень, калі Лукашэнка сустрэўся з групай палітвязняў у СІЗА КДБ.

«Больш цвёрдымі трэба быць», — параіў Сяргей Ціханоўскі жонцы ў канцы фрагмента размовы, запіс якога апублікавала Ціханоўская. «Значыць, будзем больш цвёрдымі», — адказала яна.

Вось відэа:

Ціханоўскі ў курсе таго, што Святлана Ціханоўская сустракалася з прэзідэнтам Францыі і канцлеркай Германіі.

Здаецца, Ціханоўскага, як і Калеснікавай, Севярынца і Статкевіча, не было на 4,5-гадзіннай сустрэчы Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА КДБ. Прынамсі, іх твараў не відаць на тых фрагментах відэа і фота, якія апублікавалі дзяржаўнымі СМІ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0