Фота з архіва Дзмітрыя Кахно

Фота з архіва Дзмітрыя Кахно

У тэлевядучага Дзмітрыя Кахно 12 кастрычніка нарадзілася дачка, пра гэта ён паведаміў у сваім Instagram.

«У мяне вельмі добрыя навіны: сёння мая жонка Надзюша нарадзіла нам дачку! Я вельмі цябе люблю! І я шчаслівы», — паведаміў Кахно.

Ён дадаў, што дзіця важыць крыху больш за чатыры кілаграмы, яе рост 56 сантыметраў.

У сям'і Дзмітрыя і Надзеі Кахно гэта ўжо другое дзіця. Сын Платон з'явіўся на свет два гады таму.

Дзмітрый Кахно павінен з'явіцца ў суд 15 кастрычніка. Яго будуць судзіць па артыкуле 23.4 КаАП «непадпарадкаванне патрабаванню службовай асобы». Раней ён ужо атрымліваў 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0