Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў і кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль у аўторак праз тэлефон абмеркавалі сітуацыю ў Нагорным Карабаху, Беларусі, а таксама становішча спраў з мінскімі дамоўленасцямі па ўрэгуляванні ў Данбасе, піша ТАСС.

«Разгледжаны шэраг актуальных міжнародных тэм, уключаючы рэальнае становішча спраў з выкананнем мінскіх дамоўленасцяў па вырашэнні ўнутрыўкраінскага крызісу, задачы нагорнакарабахскага ўрэгулявання ў адпаведнасці з Маскоўскай заявай міністраў замежных спраў Азербайджана, Арменіі і Расіі, а таксама сітуацыю вакол Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Расіі.

Таксама Лаўроў у размове з Барэлем заявіў, што ЕС неабходна адмовіцца ад спробаў весці справы з Расіяй з пазіцый уласнай перавагі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0