Уладзімер Шыпіла (у цэнтры) падчас сядзячага пратэсту навукоўцаў, 13 кастрыніка

Уладзімер Шыпіла (у цэнтры) падчас сядзячага пратэсту навукоўцаў, 13 кастрыніка

Антраполяга Ўладзімера Шыпілу затрымалі 13 кастрычніка пасьля сядзячага пратэсту супрацоўнікаў Акадэміі навук. Гэтую інфармацыю «Свабодзе» пацьвердзілі тры калегі Шыпілы.

На момант публікацыі месцазнаходжаньне Шыпілы невядомае. Са словаў супрацоўнікаў Інстытуту гісторыі НАН, пасьля затрыманьня Шыпілу павезьлі ў Першамайскае РУУС. Пацьвердзіць гэтую інфармацыю не ўдалося, у міліцыі не здымаюць слухаўку.

Супрацоўнікі Акадэміі навук 13 кастрычніка ў перапынку на абед традыцыйна вышлі на сядзячы пратэст, каб выступіць супраць гвалтоўнага разгону акцый пратэсту напярэдадні. Удзельнікаў акцыі здымалі з буса.

Навукоўцы сталі разыходзіцца з прыступак прэзыдыюму АН у сярэдзіне абеду. Шыпіла разам з калегамі пайшоў у бок Інстытуту гісторыі на вуліцы Акадэмічнай, расказаў «Свабодзе» відавочца затрыманьня. Да навукоўцаў па сустрэчнай паласе, а пасьля па ходніку падʼехаў бус, навукоўцы разьбегліся. Шыпіла спачатку пабег назад у бок прэзыдыюму Акадэміі навук, а пасьля ў бок Інстытуту гісторыі.

Калегі з Інстытуту гісторыі не разумеюць, чаму пасьля акцыі схапілі толькі Шыпілу. Для антраполяга зьбіраюць перадачу і шукаюць адваката. Пяць навукоўцаў адрэагавалі на затрыманьне калегі маўклівай акцыяй на прыступках прэзыдыюму Акадэміі навук.

Са словаў супрацоўніка Інстытуту гісторыі, кіраўніцтва інстытуту і Акадэміі навук незадаволенае акцыямі пратэсту. Навукоўцам пагражаюць, што не працягнуць кантракты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?