14 кастрычніка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Раніцай месцамі па паўночным усходзе слабы туман.

Вецер усходні з пераходам на паўднёвы ўмераны, у многіх раёнах парывісты. Максімальная тэмпература паветра +9..+ 15°C, па ўсходзе краіны +16..+19°C.

У Мінску сёння пахмурна з праясненнямі. Часам дождж (верагоднасць ападкаў 80-90%). Вецер усходні з пераходам на паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра раніцай і днём +12..+14°C, ўвечары +8..+10°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0