Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль сышоў на самаізаляцыю пасля паездкі ў Эфіопію. Высветлілася, што адзін з членаў яго дэлегацыі быў інфікаваны каранавірусам. Пра гэта Барэль напісаў у твітары.

«Я атрымаў інфармацыю ў аўторак у другой палове дня, што адзін з членаў дэлегацыі, якая ездзіла са мной і еўракамісарам [па антыкрызісным кіраванні] Янезам Ленарчычам у Эфіопію на мінулым тыдні, здаў пазітыўны тэст на каранавірус. Я прайшоў тэст па вяртанні ў нядзелю, і ён быў адмоўным. Я сыходжу на самаізаляцыю ў адпаведнасці з дзеючымі нормамі і буду чакаць другога тэсту», — напісаў ён.

У Бельгіі пасля любога кантакту з інфікаваным трэба вытрымаць каранцін і здаць два тэсты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0