Узброеныя сілы Азербайджана нанеслі ўдар па тэрыторыі Арменіі, знішчыўшы гатовы да пуску ракетны комплекс. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Мінабароны Азербайджана.

«14 кастрычніка ў 08:36 было зафіксаванае размяшчэнне армянскімі ўзброенымі сіламі чарговага аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу з балістычнымі ракетамі ў памежных раёнах Арменіі паблізу акупаванага Кельбаджарскага раёна Азербайджана. Аператыўна-тактычныя ракеты былі нацэленыя на Гянджу, Мінгячавір і іншыя гарады Азербайджана з мэтай нанясення страт сярод мірнага насельніцтва і разбурэння грамадзянскай інфраструктуры», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

«У мэтах бяспекі цывільнага насельніцтва як легітымная ваенная мэта ракетны комплекс, які знаходзіцца на стартавай пазіцыі, быў выведзены са строю дакладным папераджальным ударам», — адзначылі ў Мінабароны.

У Мінабароны Арменіі заявілі, што ўдар быў нанесены «усяго толькі на падставе здагадак аб тым, што гэтая тэхніка была гатовая ударыць па мірным населеных пунктах Азербайджана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0