Пра выпадак піша СК у сваім тэлеграм-канале. Дзяўчына працавала ў адным з аддзяленняў сувязі ў Мінску. З сакавіка па май яна забрала грашовых пераводаў на 10 тысяч рублёў.

Вядома, што дзяўчына перад гэтым захапілася гульнёй у інтэрнэт-казіно. Але каб не траціць свой заробак, а працягваць гуляць, яна прыдумала наступную схему.

Дзякуючы ўсталяванай на яе працоўным камп'ютары праграме, яна знаходзіла незапатрабаваныя доўгі час грашовыя пераводы. Грошы або забірала наяўнымі, альбо адразу пералічвала на рахунак у гульні. Пры гэтым складала распіскі ад імя атрымальніка, што перавод выдадзены.

Дзяўчына пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Віну прызнала і раскаялася, а грошы вярнула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0