Фота Дар'і Буракінай

Фота Дар'і Буракінай

23-гадовай Аляксандры Вараб'ёвай, стылістцы і гераіні «моднага» фота з жаночай акцыі пратэсту, трэба выплаціць 810 рублёў штрафу, піша Tut.by.

Дзяўчыну затрымалі 19 верасня недалёка ад забаўляльнага цэнтра «Айсберг», даставілі ў Маскоўскае РУУС, пасля складання пратаколу адпусцілі. Суд разгледзеў справу па ч. 1. артыкулы 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусі сёння.

— Як тут гараваць, калі цябе не пасадзілі? Рада, што атрымала толькі штраф, а не суткі, — кажа Аляксандра. — Я спадзявалася на такі вынік і нават не брала цёплых рэчаў у суд.

Дзяўчына распавядае, што ў пастанове сказана, што яна ўдзельнічала ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, размахвала сцягам і крычала «Жыве Беларусь!».

— У рэальнасці гэтага не было. На жаночай акцыі ніхто не крычаў «Жыве Беларусь!». У дзень затрымання ў РУУС я распавяла следчаму, што гуляла з сяброўкай, і на судзе казала пра тое ж і не прызнавала сваю віну.

«Сястра спытала: а табе не шкада было паліто?» Гісторыя дзяўчыны з фота, якая стала іконай стылю пратэстаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0