Гомельскі святар Уладзімір Драбышэўскі выйшаў на волю. Яго двойчы судзілі, у ІЧУ ён правёў 25 сутак, паведамляюць Моцныя навіны.

Нагадаем, 18 верасня Уладзіміра Драбышэўскага выклікалі ў РАУС Савецкага раёна для «апытання ў якасці асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс». Пасля гэтага яго адвезлі ў суд, дзе далі 10 сутак.

28 верасня Уладзімір павінен быў выйсці на волю, але гэтага не здарылася — на яго склалі новы пратакол за ўдзел у акцыі і асудзілі яшчэ на 15 сутак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру