Былы каардынатар апазіцыйнага штаба Юрый Васкрасенскі на тэлеканале АНТ распавёў падрабязнасці сустрэчы Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА КДБ.

«Усё было добраахвотна. Да апошняй секунды, да ўваходу прэзідэнта ніхто не ведаў, што адбудзецца. Калі прэзідэнт увайшоў, ён сказаў, што трыгерам яго візіту ў СІЗА стала праграма Марата Маркава «Нічога асабістага», пасля гэтага ён вырашыў змагацца за кожнага свайго грамадзяніна, таму сабраў актыў, які знаходзіцца ў СІЗА, і запрасіў іх на размову», — распавёў Юры Васкрасенскі.

«Цяпер пішуць, што гэта быў маналог, але гэта быў абсалютны дыялог. У асноўным казалі мы, і абсалютна свабодна, у тым ліку на тэму паправак у Канстытуцыю», — адзначыў Васкрасенскі.

Ён дадаў, што, завяршаючы сустрэчу, Лукашэнка папрасіў яго падсумаваць усе агучаныя прапановы і скласці спіс асоб, якім можна было б змяніць меру стрымання.

Па словах Васкрасенскага, падчас сустрэчы, у прыватнасці, прапаноўвалі абмежаваць колькасць тэрмінаў абрання прэзідэнта двума, умацаваць незалежнасць судовай сістэмы аж да ўвядзення судоў прысяжных, даць больш паўнамоцтваў губернатарам, зрабіць пасаду мэра выбарнай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру