Раніцай 12 кастрычніка ў Магілёўскім дзяржуніверсітэце імя Куляшова быў падпісаны загад аб адлічэнні студэнта 2-га курса гісторыка-філалагічнага факультэта Сяргея Есауленкі. Такі ж загад падрыхтаваны і для студэнта 4-га курса аддзялення журналістыкі Міхаіла Барыса, піша mogilev.online.

Фармальна прычынамі для адлічэння сталі дзве гадзіны пропуску фізкультуры ў Сяргея і незалік па фізкультуры ў Міхаіла.

Раней Сяргей прыйшоў на акцыю БРСМ з бел-чырвона-белым сцягам, а потым зладзіў міні-пікет ля ўніверсітэта. Міхаіл браў удзел у акцыях пратэсту, за што быў арыштаваны і аштрафаваны.

Сяргею Есауленку адразу пасля адлічэння ўручылі позву ў ваенкамат — хлопца забіраюць у войска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0