У Лідзе ўпершыню ў краіне зрабілі аперацыю па пратэзаванні канечнасці ў жывёлы. Унікальны эксперымент правялі ветэрынары з Ліды Павел Жульпа і з Гродна Андрэй Елісееў. Аперацыя доўжылася больш за тры гадзіны і прайшла паспяхова, паведамляе тэлеканал «Гродна Плюс».

Двухгадовы кот Філя год таму атрымаў хімічныя траўмы, з-за якіх ветэрынарам прыйшлося ампутаваць яму заднюю лапку.

Лідскі ветдоктар Павел Жульпа адважыўся на найскладанейшую аперацыю па пратэзаванні канечнасці. Ён вучыўся ў расійскага ветэрынара — хірурга Сяргея Гаршкова. Па замове Лідскага калегі ў Новасібірску пры дапамозе 3D-прынтара вырабілі пратэз. Выраб зрабілі з сплаву тытана і гідраксіапатыту. Важыць пратэз усяго некалькі грамаў.

Аперацыя праходзіла ў некалькі этапаў.

Гродна плюс

Гродна плюс

Павел Жульпа распавёў, што складанасць аперацыі была ў тым, што працавалі спецыялісты з вельмі маленькімі памерамі. Важна было правільна прасвідраваць костку, уставіць у лапку імпланты і ушыць кульцю так, каб потым не было ўскладненняў — і ўсё атрымалася.

Зараз, як кажуць ветэрынары, неабходна час, каб пратэз ужыўся ў косць, і тады Філя зможа паўнацэнна карыстацца сваёй новай штучнай лапкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0