Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Мінздароўя паведамляе, што колькасць выпадкаў каранавіруса перавысіла 600. Па стане на 15 кастрычніка зафіксавана 613 выпадкаў. Гэта рэкорд восені.

З 25 верасня штодня фіксавалася больш за 300 выпадкаў, з 2 кастрычніка — больш за 400, 6 кастрычніка — 394), з 10-га — больш за 500 (12 кастрычніка — 464). 

З пачатку распаўсюду (29 лютага) — 85 743.

На 15 кастрычніка ачунялі і выпісаныя 78 тыс. 583 пацыенты, праведзена 2 млн. 144 тыс. 544 тэсты.

За ўвесь час памерлі 916 чалавек, піша Мінздароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0