У Беларусі з 9 жніўня завялі больш за 400 крымінальных спраў за парушэнне грамадскага парадку. Пра гэта распавёў генеральны пракурор Андрэй Швед у эфіры БТ.
Фота Надзеі Бужан
Па словах Шведа, многія з гэтых спраў ужо на стадыі завяршэння папярэдняга расследавання, усе вінаватыя паўстануць перад судом.
Што ж тычыцца заяў грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў, то, як адзначыў Швед, «у нас прававая дзяржава».
— Няма ніводнага факта, каб заяву-паведамленне грамадзяніна аб здзяйсненні ў дачыненні да яго супрацьпраўных дзеянняў не зарэгістравалі і не разгледзелі ва ўстаноўленым парадку. На ўсё свой час, ёсць працэсуальныя тэрміны, будуць прынятыя законныя рашэнні па кожным паведамленні, — запэўніў ён.





