Прысутнасць на вуліцах АМАПа ў законапаслухмяных грамадзян выклікае ўпэўненасць у бяспецы, а ў правапарушальнікаў — страх. Пра гэта ў эфіры АНТ заявіў начальнік мінскай міліцыі Іван Кубракоў.

Начальнік ГУУС таксама адзначыў, што заведзены 152 крымінальныя справы ў дачыненні да людзей, якія ў тым ліку пагражалі праваахоўнікам і іх сваякам. Прычым 45 супрацоўнікаў мінскага АМАПа падчас несанкцыянаваных акцый атрымалі цялесныя пашкоджанні: удары, пераломы, страсенні мозгу. Акрамя таго, былі зафіксаваныя факты прымянення заточак супраць супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0