Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР), які з'яўляецца кіраўніком сродкамі Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР), пералічыў Беларусі фінансавы крэдыт на 500 млн даляраў.

Сродкі прадастаўляюцца тэрмінам да 10 гадоў з ільготным перыядам 5 гадоў пад плаваючую працэнтную стаўку (вызначаецца як сярэдняя прыбытковасць расійскіх еўрааблігацый у далярах на тэрмін 7 гадоў).

Крэдыт у поўным аб'ёме паступіў у рэспубліканскі бюджэт 16 кастрычніка. Рэсурсы патрэбныя «на падтрымку бюджэту ва ўмовах пандэміі COVID-19».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0