Калона жанчын рухаецца з боку мікрараёна Усход у цэнтр сталіцы па праспекце Незалежнасці.
Да жанчын далучылася легендарная Ніна Багінская з нацыянальным беларускім сцягам.
Ніна Багінская сёння ў чорным і ў стылёвым капелюшы
На сёння запланаваныя таксама студэнцкія акцыі пратэсту па ўсёй краіне.
А ў цэнтры Мінска маюць адбыцца пратэставыя гулянні з кветкамі. У мінулую суботу яны сабралі тысячы сямей.
З усёй краіны прыходзяць таксама звесткі пра лакальныя партызанскія акцыі.
На Партызанскім праспекце ў Мінску вывесілі нацыянальныя сцягі.
Уздоўж чыгункі ў Мінску з'явіліся дзясяткі транспарантаў.
У Гомелі з'явіліся стэнсілы з Калеснікавай і Ціханоўскай.
А ў Копішчы (Мінскі раён) гіганцкі сцяг квартала, выраблены на аснове нацыянальнага, быў расцягнуты над вуліцай.