У МУС пракаментавалі інцыдэнты ў Жодзіне і Салігорску. Гаворка ідзе аб пашкоджанні дзвярэй будынка пракуратуры ў Жодзіне і падпале чатырох аўтамабіляў на паркоўцы салігорскай пракуратуры. На думку ведамства, пратэсты перарастаюць у тэрарыстычную пагрозу.

Незадоўга да гэтага невядомыя падпалілі будынак міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз у Салігорску. У выніку гэтага пашкодзілі адзін з кабінетаў.

Крыніца агню была занесена звонку будынка праз прыадчыненае акно. На будынку знайшлі надпіс «ГоловаТЫ NEXT». Магчыма, гаворка ідзе пра Івана Галаватага, кіраўніка Беларуськалію.

«Відавочна, што ўчарашнія тэматычныя пратэсты перарастаюць у тэрарыстычныя пагрозы. Супрацоўнікі праваахоўных органаў не пакінуць без увагі ні адзін такі выпадак і прымуць усе меры для спынення i раскрыцця злачынстваў!» — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0