Пажар, што знішчыў аўто і гараж, здарыўся ў Ельску ў ноч з 16 на 17 кастрычніка. Гаспадар напісаў заяву ў міліцыю.

Падпальшчыкам аказаўся яго знаёмы. За тыдзень да здарэння трое сяброў атрымалі за падпрацоўку тры бутэлькі гарэлкі. Выпіўшы ва ўладальніка гаража і аўто дзве, разышліся па дамах. Адзін з таварышаў вярнуўся з прапановай дапіць, але аказалася, што трэцяя пляшка кудысьці знікла. Завязалася бойка, гаспадар перамог, а госць пакрыўдзіўся.

17 кастрычніка падпальшчык прыйшоў дадому з мясцовага бара, палаяўся з жонкай і ўспомніў стары канфлікт. Ён адправіўся да дома крыўдзіцеля, убачыў там адкрыты аўтамабіль і гараж. У аўто падпаліў абшыўку, а ў гаражы — канапу. МНС выратаваць маёмасць не паспела. Завялі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0