Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

Як стала вядома Tut.by, за апошні час з Генпракуратуры звольніліся адразу некалькі высакакласных спецыялістаў. Прычына — нязгода з тым, якую пазіцыю заняло ведамства ў адносінах да грамадзян, якіх пераследуюць за выказванне меркавання, у тым ліку да пацярпелых ад дзеянняў сілавікоў. Нагадаем, у следчыя органы паступіла больш за 1800 заяў, аднак невядома пра ніводную крымінальную справу.

Алег Талерчык 19 гадоў прапрацаваў у пракуратуры, апошнія дзевяць гадоў — у Генпракуратуры, быў старшым пракурорам упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства Следчым камітэтам. Да 20-гадовага стажу дзяржслужачага, які дае права на павышаную пенсію ў наступным, яму заставалася крыху больш за год. Алег пагадзіўся коратка пракаментаваць сваё рашэнне:

— Гэта быў унутраны экзамен для самога сябе, — растлумачыў суразмоўца. — Я вырашыў расказаць аб сваім рашэнні, каб сімвалічна падтрымаць адважных беларусаў, якія падвергліся рэпрэсіям. Як прафесіянал у гэтай сітуацыі я ім дапамагчы, на жаль, не змог.

Па словах Алега, кіраўніцтва не перашкаджала яго рашэнню, служба спыненая па пагадненні бакоў. Як складзецца далейшая кар'ера, былы пракурор пакуль не ведае.

Паводле інфармацыі Tut.by, якую пацвердзіла некалькі крыніц, гэта не адзінкавы выпадак звальнення ў Генеральнай пракуратуры. За апошні месяц службу пакінула адразу некалькі высакакласных спецыялістаў, у тым ліку начальнікі аддзелаў і намеснікі начальнікаў упраўленняў. Кім іх заменяць, пакуль адкрытае пытанне, знайсці юрыстаў такой жа кваліфікацыі няпроста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?