Пра гэта паведаміла журналістам начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Мінздароўя Іна Карабан, піша БелТА.

Нягледзячы на тое, што платныя вакцыны ў гэтым годзе былі замоўленыя ў вялікай колькасці, з-за вельмі высокага попыту яны хутка скончыліся. «Што тычыцца платных вакцын, іх закупляе кожная арганізацыя аховы здароўя ў адпаведнасці з попытам папярэдніх гадоў. У гэтым годзе многія паліклінікі замовілі іх больш, але попыт быў яшчэ вышэйшы», — сказала Іна Карабан.

Таму цяпер прапрацоўваецца пытанне аб дадатковай пастаўцы французскай вакцыны «Ваксігрып». Але калі яе і завязуць, то гэта будзе канец лістапада. «Верагодней за ўсё, да гэтага часу вакцынавацца зможа нейкая абмежаваная колькасць людзей. Узровень захворвання на COVID-19, вострыя рэспіраторныя інфекцыі расце, і верагоднасць таго, што да канца лістапада можна быць здаровым, каб вакцынавацца, вельмі нізкая», — адзначыла начальнік аддзела.

Разам з тым у краіне ёсць бясплатная вакцына расійскай вытворчасці «Грыпол Плюс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0